Перадрук з сайта http://ostro.by/
27 снежня 2018 года Цэнтр Астрагорскага арганізуе ў Мінску чарговую штогадовую канферэнцыю, дзе будуць абмеркаваныя пытанні, прысвечаныя рэформе беларускай вышэйшай адукацыі.
На канферэнцыі «Рэформа вышэйшай адукацыі ў Беларусі: міжнародны досвед і беларускі кантэкст» будуць прадстаўленыя вынікі конкурса даследванняў па рэформе вышэйшай адукацыі, абвешчанага Цэнтрам Астрагорскага і праведзенымі ў супрацоўніцтве з вядучымі міжнароднымі экспертамі.
Вышэйшая адукацыя ў Беларусі, як і ішых краінах рэгіёна, патрабуе мадэрнізацыі ў некаторых сферах і вывучэння прагрэсіўнага досведу іншых краінаў. Вырашэнне практычных праблем беларускай вышэйшай адукацыі патрабуе абмену ідэямі і досведам паміж адукацыйнымі экспертамі, афіцыйнымі асобамі і навукоўцамі, якія працуюць у галіне вышэйшай адукацыі.
На канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя наступных даследаванняў, працоўныя версіі якіх даступныя на гэтай старонцы:
Наталлі Апанасовіч «Новыя формы практычна арыентаванай адукацыі ў сферы бізнеса на магістарскім узроўні»
Андрэя Казакевіча і Кірыла Гарошкі «Рэфармаванне арганізацыі, фінансавання і кіравання навуковай дзейнасцю Беларусі»
Радзівона Марозава «Развіццё ВНУ на аснове канцэпцыі прадпрымальніцкага універсітэта»
Пятра Рудкоўскага і Вадзіма Мажэйкі «Плагіят у беларускіх ВНУ: прычыны, наступствы, спосабы рашэння»
Пацверджаныя выступоўцы:
Наталля Апанасовіч, дэкан факультэта “Вышэйшая школа бізнеса” Інстытута бізнеса і менеджмента тэхналогій БДУ
Сяргей Ветохін, дацэнт, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт
Кірыл Гарошка, навуковы супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера”
Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”
Даніель Крутзіна, старшы партнёр, CIVITTA
Яраслаў Крывой, прафесар, старшы навуковы супрацоўнік Брытанскага інстытута міжнароднага і параўнальнага права і Цэнтр Астрагорскага
Вадзім Мажэйка, член Савета Ліберальнага клуба, аналітык BISS
Радзівон Марозаў, старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC)
Пётра Рудкоўскі, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў
Іншыя