24 верасня 2018 года у Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) у Менску адбылася сустрэча экспертаў «Аргентына – Беларусь: новае адкрыццё?» з Рыкарда Лагорыа, паслом Аргентынскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі, якая была арганізавана Беларускі інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і Беларускім эканамічным цэнтрам (BEROC).
У ходзе эксперцкай сустрэчы пасол Лагорыа распавёў пра стан адносін паміж Аргентынай і Беларуссю, прыярытэтах старшынства Аргенціны ў G20 і знешняй палітыцы Аргентыны. Пасол у прыватнасці падкрэсліў, што прынцыповая пазіцыя Аргентыны ў знешняй палітыцы палягае ў непрыняцці гвалтоўных метадаў у міжнароднай палітыцы і як мага поўнае выкарыстоўванне метадаў «мяккай сілы» (уздзеянне праз пераконванне).
Пасол Лагорыя, як чалавек з выбітным акадэмічным заплеччам і супрацоўнік CARI, аднаго з вядучых экспертнага цэнтру ў Аргентыне і рэгіёне, падкрэсліў асаблівае значэнне «мысленчана субстрату» і заахвочваў беларускіх экспертаў да больш шчыльнай супрацы з аргентынскімі калегамі.
Сустрэча пасла Лагорыя з беларускімі экспертамі была часткай праграмы яго візіту ў Менск 24 – 26 верасня, у межах якой запланавана таксама ўручэнне даверчых граматаў прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку на адмысловай цырымоніі 25 верасня і сустрэча з прадстаўнікамі беларускага ўраду.
--------
Пасол Рыкарда Лагорыа з'яўляецца прафесійным дыпламатам з рангам паўнамоцнага пасла. У чэрвені 2017 года ён быў прызначаны паслом Аргентыны ў Расійскай Федэрацыі і, адначасова, у Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане і Туркменістане. Апроч выбітнай дыпламатычнай кар'еры, ён мае багатае акадэмічнае заплечча. Сп. Лагорыа выкладаў ва Універсітэце Буэнас-Айрэса, Аргентынскім каталіцкім універсітэце, Універсітэце Торквато Дзі Тэлла, Амерыканскім універсітэце і інш. Ён з'яўляецца членам Амерыканскай асацыяцыі паліталогіі і дарадцам Аргентынскай рады міжнародных адносінаў, вядучым аргентынскай фабрыкай думак у галіне міжнародных адносінаў. У кастрычніку 2018 года пасол Лагорыа будзе спікерам на 16-ым штогадовым Радоскім Форуме, арганізаваным Даследчым інстытутам «Дыялог цывілізацый» (DOC).