Ці ёсць план у прыхільнікаў перамен?

belarus

Лялькавод сапраўды нясе адказнасць за ляльку. Але ў Беларусі жывуць дарослыя людзі, якія самі адказваюць за сваё жыццё

На што зараз можна спадзявацца? Што можа грамадзтва зрабіць зараз? За што адказныя палітыкі і грамадзкія дзеячы?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць гісторык, шэф-рэдактар часопіса Arche Аляксандар Пашкевіч і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Вадзім Мажэйка.

Пашкевіч

  • Досьвед уласнай беларускай паразы — гэта досьвед Плошчы-2010
  • Паразы ў паўстаньнях ХІХ стагодзьдзя і ў рэвалюцыі 1905 году былі паразамі ў больш шырокім дзяржаўным кантэксьце, мы былі адно рэгіянальным аспэктам
  • Ну, а як выжывалі? Грамадзтва перажывала рэпрэсіі, пераконвалася, што яно пакуль няздольнае скінуць рэжым, і пераходзіла да арганічнай працы
  • Нашыя цяперашнія падзеі яшчэ ня скончаныя, нельга сказаць, што рэакцыя канчаткова перамагла, усе ўціхамірыліся і больш не змагаюцца
  • Улада не дае магчымасьці адмовіцца ад змаганьня, перайсьці да арганічнай стваральнай працы. І яна не пачынае рэформаў, якія б вырашылі тыя пытаньні, з прычыны якіх узьнікла нашае народнае паўстаньне
  • Зараз камунікацыя адбываецца не празь вялікія чаты, якія налічвалі тысячы людзей, а празь меншыя
  • Некаторыя пляцоўкі знаходзяцца ў «сьпячым» стане, яны ў любы момант могуць «стрэліць»

Мажэйка

  • Пачаўся маратон. Для тых, хто чакаў хуткай перамогі, тое, што адбылося, можа выглядаць пэўным расчараваньнем і нагодай для дэпрэсіі
 
  • Усярэдзіне 2011 году колькасьць палітвязьняў пачала пакрысе зьніжацца. Цяпер гэтая колькасьць толькі расьце, а рэпрэсіі набіраюць абароты
  • Зараз улада не адчувае сябе пераможцам, Лукашэнка не набыў аніякай легітымнасьці
  • Мы бачым, як шмат грамадзкіх структураў сфармавалася вакол пратэставай хвалі
  • Мы бачылі, як пасьля інцыдэнту з самалётам і затрыманьня Пратасевіча апазыцыйныя структуры прадэманстравалі здольнасьць дамаўляцца і ладзіць супольныя дзеяньні
  • Год таму новы твар у палітыцы заявіў — я пайду на выбары, усё будзе па законе, і мы пераможам. Было шмат аргумэнтаў за тое, што з гэтага нічога не атрымаецца. Цяпер, паводле апытаньняў Chatham House, у Бабарыкі — самы высокі рэйтынг
  • Мы не жывём у наратывах БТ. Ціханоўская, Латушка ці хто іншы — не лялькаводы
  • Лялькавод сапраўды нясе адказнасьць за ляльку, бо лялька не нясе адказнасьці за свае рухі. Але ў Беларусі жывуць дарослыя людзі, якія самі адказваюць за сваё жыцьцё. У рэпрэсіях вінаватыя не Ціханоўская ці Латушка, у рэпрэсіях вінаваты той рэжым, які іх учыняў

Photo by Andrew Keymaster on Unsplash

чэрвень 07, 2021
59
1
min read