Індэкс нацыянальнай ідэнтычнасці. Выпуск 2

індэкс

Прэзентуем вынікі маніторынгу працэсаў у сферы ідэнтычнасці за лістапад 2020—студзень 2021 года

Рэзюмэ

  • Агулам унёсак грамадскіх актораў ва ўмацаванне ідэнтычнасці склаў 65%
  • У найбольш заўважных дзеяннях дзяржавы на карысць ідэнтычнасці пануе этнаграфічнасць і рэгіянальнасць, прасоўваецца наратыў грамадзянскай пасіўнасці. Прасоўваючы наратыў пра «фашысцкасць» бела-чырвона-белага сцяга, дзяржаўная газета фактычна паўтарае на свой лад наратывы нацыянал-сацыялістычнай прапаганды
  • Грамадства працягвае рэфлексію над падзеямі лета 2020 года, уключаючы нацыясцвярджальныя выказванні знакамітых асобаў і мастацкую рэфлексію. Сярод грамадскіх дзеячаў ёсць тыя, хто падтрымлівае дзяржаўны наратыў пра «фашысцкасць» бела-чырвона-белага сцяга
  • У цяперашніх палітычных умовах бізнес насцярожана ставіцца да ініцыятываў, звязаных з ідэнтычнасцю, і фактычна пазбягае такой актыўнасці