Магістр паліталогіі (Цэнтральна-еўрапейскі універсітэт, Вугоршчына), доктар паліталогіі (Ратгерскі універсітэт, ЗША). Аўтар кнігі "Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі" (2002 г.), суаўтар "Гістарычнага слоўніка Беларусі" (2007). Аўтар больш за 100 публікацый у выданнях Беларусі, ЗША, ЕС, Расіі.
Спецыялізаваўся ў галіне палітыкі эканамічных рэформаў, дэмакратызацыі на постсавецкай прасторы, электаральных рэвалюцый і палітыкі ЕС на постсавецкай прасторы.
У акадэмічным свеце вядомы як аўтар канцэпцыі "прэвентыўнага аўтарытарызму".
Прадчасна памёр 11 чэрвеня 2011 года пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 39 гадоў.
Пра асобу Віталя і яго інтэлектуальную спадчыну можна даведавацца больш, наведаўшы старонку Vital Silitsky: in memoriam.