Еўразійскі агляд №5

BISS прадстаўляе пяты выпуск новага рэгулярнага прадукту «Еўразійскі агляд», у якім аналізуюцца працэсы езразійскай інтэграцыі.

З часу запуску Еўразійскага эканамічнага саюза прайшло паўгода. З эканамічнага  гледжання перыяд быў няпростым: паказчыкі расійскай эканомікі пагоршыліся, эканамічная сітуацыя ў іншых краінах ЕАЭС, прывязаных да расійскага рынку тавараў і паслуг, таксама істотна ўскладнілася. Тым не менш, еўразійская інтэграцыя працягвае развіццё па сваіх унутраных законах.

Тэма нумара «Еўразійскага агляду» №5 – дзейнасць Суда Еўразійскага эканамічнага саюза. Андрэй Елісееў аналізуе, якім чынам і чаму краіны–члены ЕАЭС зрэзалі кампетэнцыі Суда ЕАЭС у параўнанні з паўнамоцтвамі яго папярэдніка – Суда ЕўрАзЭС. Таксама ў тэксце разглядаюцца рашэнні, вынесеныя Судом ЕАЭС на цяперашні момант, у тым ліку, адзіная справа ў Судзе ЕўрАзЭС, ініцыяваная беларускай кампаніяй.

Рубрыка «Актуаліі» прысвечана пытанню гіпатэтычнага ўвядзення адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе. У сакавіку 2015 года Уладзімір Пуцін заявіў, што «прыйшоў час пагаварыць пра магчымасць фармавання ў перспектыве валютнага саюза». Аляксей Пікулік разглядае, у якіх варыяцыях тэма супольнай валюты актуалізавалася на постсавецкай прасторы з часу распаду СССР і аналізуе, наколькі эканамічна мэтазгодным і палітычна верагодным з’яўляецца ўвядзенне адзінай валюты ў ЕАЭС у бліжэйшыя гады.

Пяты выпуск «Еўразійскага агляду» у фармаце PDF