2 сакавіка дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі атрымаў дыплом намінанта прэміі імя Святланы Навумавай "за аналітычную працу ў BISS, удзел у грамадскіх дыскусіях і спробу супрацы з афіцыйнымі аналітыкамі". Дыплом быў прызнаны ў катэгорыі "Паліталогія/ паліттэхналогіі 2019".
Аналагічныя дыпломы атрымалі яшчэ сем чалавек у чатырох катэгорыях: «Грамадзянская ініцыятыва 2019», «Экспертная супольнасць: паліталогія/паліттэхналогіі 2019», «Палітычная журналістыка 2019» і «Палітычнае блогерства 2019». Лаўрэатамі прэміі сталі: Берасцейскія экалагічныя актывісты (як група), Андрэй Паротнікаў, Арцём Шрайбман і Юры Вашчанчук.
Дарэчы, у шорт-ліст намінантаў на прэмію трапілі таксама:
Belarusian Institute for Strategic Studies (BISS) - за комплекснае даследаванне па актыўнасці палітычных актараў у сацыяльных сетках у перыяд парламенцкай кампаніі, а таксама за бліц-каментары з аператыўным аналізам палітычнага поля - у катэгорыі "Паліталогія і паліттэхналогіі 2019"
Вадзім Мажэйка, аналітык BISS, за аналітыку па "мяккай беларусізацыі", культурнай дыпламатыі, дзяржаўнай палітыцы ў сферы культуры і адукацыі, дзяржаўным кіраванн - у катэгорыі «Палітычная журналістыка 2019».
Цырымонія адбылася ў мінскім "Прэс-клубе".